На главную На главную
Написать письмо Написать письмо
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
Герб и флаг Герб Осиповичи

Осиповичский райисполком Физкультурно-оздоровительный комплекс
Осиповичский райисполком

З новай узнагародай!

29 января 2013

Днямі на выніковай калегіі апарата Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей Асіповіцкаму райвыканкаму быў уручаны Дыплом за актыўную працу па развіцці і ўмацаванні сувязей супрацоўніцтва паміж рэгіёнамі Рэспублікі Беларусь і беларускімі суайчыннікамі за мяжой.
Як паведаміў намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Шаўлюга, які ўзначальвае камісію па кантролі за выкананнем заканадаўства аб свабодзе, веравызнанні і рэлігійных арганізацыях, такой узнагароды раён удастоены за паспяховае выкананне мерапрыемстваў Праграмы развіцця канфесіянальнай сферы, нацыянальных адносін і супрацоўніцтва паміж грамадзянамі розных народнасцей Асіповіччыны, а таксама суайчыннікамі за мяжой. Дарэчы, гэта ўжо другая ўзнагарода райвыканкама, атрыманая з рук Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей Леаніда Гулякі — летась была Ганаровая грамата.