На главную На главную
Написать письмо Написать письмо
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
Герб и флаг Герб Осиповичи

Осиповичский райисполком Физкультурно-оздоровительный комплекс
Осиповичский райисполком

Задаволеннасці няма многім і многімі

21 января 2015

На чарговым пасяджэнні райвыканкама, якое прайшло 16 студзеня, галоўнымі пытаннямі сталі вынікі работы галін народнай гаспадаркі і выкананне бюджэту раёна за 2014 год, даклады па якіх адпаведна зрабілі першы намеснік старшыні і начальнік фінансавага аддзела райвыканкама Васіль Пятроўскі і Ларыса Белая.

Даведзеныя раёну прагнозныя паказчыкі выкананы па экспарту паслуг,энергазберажэнні, увядзенні ў эксплуатацыю агульнай плошчы жылых дамоў за кошт усіх крыніц фінансавання; па экспарту тавараў  і  намінальна  налічанай сярэднямесячнай зарплаце — не. I ўжо гэтыя “нажніцы” задалі тон жорстка-канкрэтнай размове на пасяджэнні з запрашэннем для тлумачэння шэрагу кіраўнікоў — шклозавода “Ялізава”, завода аўтаагрэгатаў, калгасаў “Карытнае”, “Новы шлях” і другіх.
Нашай прамысловасцю ў параўнанні з 2013 годам выраблена прадукцыі на 107,5%, індэкс прамысловай  вытворчасці  — 111,6%.  Але  7  арганізацый з 10 — шклозавод, АЗАА,  дахавы  завод “ТэхнаНIКОЛЬ”, ЗЖБК, хлебазавод, УКП ЖКГ і ДУКВП “Водаканал” — дапусцілі  зніжэнне  аб’ёмаў. Аб’ём экспарту тавараў склаў 105,5% пры прагнозе 108%, паслуг за студзень-лістапад  — 240,4% (111,5%), імпарт — 168,1%. Сальда знешняга гандлю адмоўнае ($36 млн 793 тыс.), паслугамі — станоўчае ($281 тысяча).
Нельга быць задаволенымі справамі ў сельскай гаспадарцы. Тэмп росту аб’ёмаў вытворчасці валавой прадукцыі ў гаспадарках усіх катэгорый — 100,1%  пры  заданні 105,1%, у сельскагаспадарчых і іншых — адпаведна 99,1 і 106,6%. Антылідары — калгас “Новы шлях”, ААТ “Асіповічыаграпрамтэхзабеспячэнне”,  калгасы  імя  Чарняхоўскага,  “Чырвоны ўдарнік”, “Бярэзіна”, “Карытнае”. Сельгасарганізацыямі атрымана ўсяго 96,5% малака да ўзроўню 2013 года, рэалізавана 100%. Вытворчасць (вырошчванне) мяса буйной рагатай  жывёлы  — 103,3%, колькасць пагалоўя  БРЖ  —  100,2% (24.044 галавы), у тым ліку кароў — 7.692 (на 344 больш). З меншым аб’ёмам кармоў увайшлі ў зімоўку: у разліку на 1 умоўную галаву нарыхтавана 32,2 цэнтнера кармавых адзінак — мінус 3,8 ц. Зерневых і зернебабовых намалочана 134,2% да 2013 года  (33,9  тыс.  тон)  пры ўраджайнасці 34,3 цэнтнера  з  гектара  (плюс 7,7 ц).  Дзяржзаказ па продажу збожжа выкананы на 101%, масланасення рапсу — на 100%, цукровых буракоў — на 104,2%.
За студзень-лістапад у раёне  засвоена  больш  за трыльён інвестыцый у асноўны капітал, здадзены 4 шматпавярховыя жылыя дамы, першыя пускавыя комплексы на 5 малочнатаварных фермах. З 21 улічваемага суб’екта гаспадарання, які ажыццяўляе ў нас гандлёвую дзейнасць, дзве трэці забяспечылі рост тавараабароту да леташняга, а вось ААТ “Гандаль”,  райста  і  Асіповіцкі куст ААТ “Жэлдорсэрвіс  г.  Магілёў”  па аб’ёму — не. За 11 месяцаў 8 арганізацый — 19% улічваемых — спрацавалі са стратамі. Чыстыя страты па раёне склалі без малога  264  мільярды,  тады як летась прыбытак перавышаў 9 млрд рублёў. У рэгіёне створана 670 рабочых месцаў, што адпавядае  гадавому  заданню,  а вось камерцыйных арганізацый з’явілася ўдвая менш запланаванага — 22 з 45.
Ёсць праблемы і з выкананнем Дзяржпраграмы збору і перапрацоўкі другаснай  сыравіны:  са шклом, палімерамі і шынамі ўсё нармальна, з паперай-кардонам і тэкстылем — невыкананне. Шэраг нашых кіраўнікоў атрымаў спагнанне за несвоечасовую выплату заработнай платы ў чацвёртым квартале і г.д.
Што тычыцца бюджэту раёна, то ён выкананы на 100,6%. Запазычанасці па падатковых плацяжах у бюджэт і мэтавыя бюджэтныя фонды на пачатак года няма. Бюджэт раёна захаваў сацыяльную накіраванасць:  на  сацсферу —  без  уліку  расходаў  на маладзёжную палітыку, дапамогу ў забеспячэнні жыллём — накіравана больш за 296 мільярдаў — 61,6%  ад  усіх  расходаў.
Дэбіторская запазычанасць за год павялічылася на 477,9 млн руб. і склала 1.936,2 мільёна. Крэдыторскай запазычанасці няма.
Ужо з прыведзеных вышэй далёка не ўсіх паказчыкаў  бачна,  што  год па шэрагу накірункаў не ў аднаго склаўся далёка неадназначна. I размова, канечне, ішла найперш з тымі кіраўнікамі, якія са сваімі працоўнымі калектывамі па розных прычынах дапусцілі адставанне.