На главную На главную
Написать письмо Написать письмо
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
Герб и флаг Герб Осиповичи

Осиповичский райисполком Физкультурно-оздоровительный комплекс
Осиповичский райисполком

Задумацца ёсць над чым. Кожнаму

24 января 2014

З паўсотні розных пытанняў, разгледжаных на чарговым пасяджэнні райвыканкама, якое прайшло 22 студзеня пад началам старшыні Пятра Шукаловіча з удзелам міністра прамысловасці краіны Дзмітрыя Кацярыніча і кіраўніка справамі Магілёўскага аблвыканкама Рыгора Вароніна, найперш варта выдзеліць два: вынікі работы галін народнай гаспадаркі Асіповіччыны за 2013 год і леташняе выкананне бюджэту раёна з задачамі на сёлетні.

Падрабязныя даклады па іх зрабілі першы намеснік старшыні і начальнік фінансавага аддзела райвыканкама Васіль Пятроўскі і Ларыса Белая, але трыбуна для тлумачэння адставання па шэрагу паказчыкаў і раскрыцця шляхоў выпраўлення хібаў прадастаўлялася многім з запрошаных на пасяджэнне кіраўнікоў — Аляксандру Маславу (ДУКВП "Райсэрвіс"), Віктару Антоненка (ААТ "Асіповіцкі завод аўтамабільных агрэгатаў"), Вячаславу Рыбаку (СЗАТ Шклозавод Ялізава"), Валянціну Шкурыну (СВК "Калгас "Бярэзіна") і другім.

За студзень-лістапад у нас забяспечаны прагназуемы на год тэмп росту экспарту тавараў; ужо за студзень-верасень прыцягнута 18,3 млн. долараў ЗША прамых замежных інвестыцый на чыстай аснове пры гадавым заданні $6 млн. Выканана заданне па росту зарплаты і нарматыў суадносін запасаў гатовай прадукцыі да сярэднямесячнага аб’ёму яе вытворчасці; тэмп росту рознічнага гандлю праз усе каналы рэалізацыі за студзень-лістапад склаў 120% да такога ж перыяду 2012 года пры прагнозе 107%; больш запланаваных з’явілася новых гандлёвых плошчаў; вытрымліваем паказчык па энергазберажэнні; вырасла з 3,4 да 5,9% рэнтабельнасць продажаў; у эканоміцы раёна з’явілася 709 рабочых месцаў, тады як заданне адпавядала 670; маем невялікі ўзровень беспрацоўя; ледзь не ўдвая перавысілі заданне па стварэнні камерцыйных арганізацый (63 — 35); забяспечваем выкананне ўсіх 43 нарматываў дзяржаўных сацыяльных стандартаў па абслугоўванні насельніцтва і г.д.

Што тычыцца бюджэту, то ён па даходах выкананы на 100,9%. Па стане на 1 студзеня кансалідава- ны бюджэт з прафіцытам 10.443,8 млн. рублёў. Яго расходы за мінулы год склалі 98,4% да ўдакладнёнага гадавога плана. На фінансаванне галін мясцовай гаспадаркі накіравана 27,7% аб’ёму расходаў бюджэту, на галіны сацыяльнай сферы — 65,5%. Дэбіторская запазычанасць у параўнанні з 1 студзеня 2013 года павялічылася на 755 мільёнаў, крэдыторскай запазычанасці няма.

Аднак разам з плюсамі маем і адваротнае. Напрыклад, не дасягнуты прагназуемы на год тэмп росту экспарту паслуг. За кошт усіх крыніц фінанса- вання за год уведзена ў эксплуатацыю 20,6 тыс. квадратных метраў жылля — 70,5% да задання.

Вельмі багата праблем у сельскай гаспадарцы. Тэмп росту вытворчасці прадукцыі тут склаў толькі 88,3% пры заданні 105,5%, у тым ліку ў сельгасарганізацыях — адпаведна 84,6 і 110,3. Ні адна гаспадарка раёна не выканала заданне па тэмпу росту прадукцыі.

Нікога не могуць задаволіць паказчыкі жывёлагадоўлі і раслінаводства. Напрыклад, атрымалі ўсяго 93,7% малака, яго рэалізацыя ніжэй на 6,6%, чым у 2012 годзе, і адставанне дапушчана ўсімі. На 21,2% паменшылася вырошчванне мяса буйной рагатай жывёлы. Сярэднясутачныя прывагі БРЖ на вырошчванні і адкорме склалі 472 грамы — мінусуем 124 г. Зерня атрымалі менш на 23,9%: ураджайнасць — 26,6 цэнтнера з гектара, а гэта мінус 8,6 ц. Як вынік, не выканалі дзяржаўны заказ па продажу яго дзяржаве. Горш спрацавалі і з цукровымі буракамі: ураджайнасць — 261 цэнтнер, а было на 102 ц больш...

Паслухаўшы не надта зразумелыя тлумачэнні кіраўніка калгаса "Бярэзіна", старшыня райвыкан кама даў канкрэтнае заданне спецыялістам райсельгасхарчу: дасканала разабрацца там з усімі справамі і ўнесці адпаведныя прапановы. I гэта зразумела: калі нармальная яшчэ ўчора гаспадарка "валіцца", а кіраўніцтва дзейсных мер па выпраўленні сітуацыі не прымае, то без "хірургічных" мер звонку не абыдзешся. I падобнае тычыцца, дарэчы, не толькі "бярэзінцаў"...

Пяць нашых арганізацый (11,1% ад агульнай колькасці) — СЗАТ "Асі- повіцкі вагонабудаўнічы завод", СЗАТ "Шклозавод Ялізава", ЗПВУП "Парфумерна-касметычная фабрыка "Сонца", Асіповіцкі філіял ААТ "Жэлдорсэрвіс г. Магілёў" і ДУКВП "Райсэрвіс" — атрымалі страты ў памеры больш за 100 млрд. рублёў. Але калі шклозавадчан зразумець яшчэ неяк можна — няпростай сітуацыяй, якая склалася ў "шкляной" галіне краіны, зараз ушчыльную займаецца Савет Міністраў краіны, — то астатнія проста павінны прыкласці ўсе сілы, каб нармалізаваць работу сваіх калектываў і перакрыць непрыемнае адставанне.

Надзвычай актуальным атрымалася выступленне міністра прамысловасці. Да пасяджэння ён наведаў завод аўтаагрэгатаў і на прыкладзе нашага самага буйнога прадпрыемства пераканаўча паказаў, да чаго прыводзіць безыніцыятыўнасць, як недаравальна зараз сядзець склаўшы рукі, як узрастае роля маркетынгавай і іншых службаў, калі Расія ўжо ў Сусветнай гандлёвай арганізацыі, што адбываецца, калі належным чынам не займацца мадэрнізацыяй вытворчасці, укараненнем сучасных тэхналогій, пошукам новых рынкаў збыту і г.д. Па сутнасці, яго прамова — гэта канкрэтны план дзеянняў для кожнага вытворцы ў цяперашняй далёка не простай эканамічнай сітуацыі. Не прыслухацца да слушных парад спецыяліста-практыка можа толькі чалавек, які не хоча думаць пра будучыню, аб дынамічным развіцці.

Ці даравальна такое? Пытанне наўрад ці патрабуе адказу...