На главную На главную
Написать письмо Написать письмо
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
Герб и флаг Герб Осиповичи

Осиповичский райисполком Физкультурно-оздоровительный комплекс
Осиповичский райисполком

Запуск рэканструяванага цэха па вытворчасці мукі адбыўся ў Асіповічах

26 октября 2015
Сімвалічна, што запуск рэканструяванага цэха па вытворчасці мукі пшанічнай вышэйшага і першага гатункаў і жытнёвай хлебапякарнай сеянай, шатраванай на Асіповіцкім вытворчым участку ААТ “Бабруйскі камбінат хлебапрадуктаў”, адбыўся напярэдадні свята млынароў Беларусі, якое традыцыйна адзначаецца 25 кастрычніка. Канечне, на працягу вякоў да непазнавальнасці змяніліся і млыны, і млынары, аднак асноўнае прызначэнне  аб’екта - вырабляць найгалоўнейшы прадукт - засталося нязменным і ў  ХХІ стагоддзі.
Ідэя абнаўлення млына на прадпрыемстве нарадзілася некалькі гадоў назад: менавіта яго ўстаноўка дае ўчастку і камбінату ў цэлым шмат новых магчымасцей. Гэта і пашырэнне асартыменту прадукцыі,  бо раней на пэўны час перапрацоўка пшаніцы ў муку была спынена  з-за састарэлага абсталявання,  і зніжэнне энергазатрат, і аптымізацыя тэхналагічнага працэсу: на змене ў цэху на дзвюх лініях  ўсяго 3 работнікі і майстар.
У чацвер на ўрачысты запуск млына прыбылі начальнік Галоўнага ўпраўлення па хлебапрадуктах Мінсельгасхарчу Вадзім Пабядзінскі, першы намеснік старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама Міхаіл Юрчанка, дырэктар ААТ “Бабруйскі КХП” Валерый Сямёнаў, замежныя партнёры прадпрыемства і многія тыя, хто меў непасрэднае дачыненне да праведзенай рэканструкцыі.
Начальнік мукамольнай вытворчасці ўчастка Таццяна Ляліхава падрабязна пазнаёміла прысутных з працэсам, праілюстравала расказ схемай на камп’ютары. Ёй,  спецыялісту з 20-гадовым стажам, станоўчыя бакі новага абсталявання бачны асабліва, ёсць з чым параўноўваць. Пшанічная лінія зараз можа перапрацоўваць 80 тон зерня ў суткі, даючы агульны выхад мукі 60 тон: 40 - вышэйшага гатунку, 20 - першага. А магутнасці “жытнёвых жорнаў” яшчэ большыя: 150 тон. Спецыяліст адзначыла зручнасць работы з новым абсталяваннем, яго шматлікія плюсы. Істотна дапаўняў інфармацыю і дырэктар Асіповіцкага вытворчага ўчастка Васіль Пятроўскі.
























…Урачыста націскаецца пускавая кнопка, гукавы сігнал абвяшчае аб пачатку работы млына - працэс пайшоў,  і літаральна праз хвіліну-другую з’явіўся першы 45-кілаграмовы мех з бялюткай мукою. Дарэчы, у складскім памяшканні на два паверхі на кожным можа змясціцца да 500 тон мукі. Устаноўлены ў цэху і найсучаснейшы  апарат для дробнай фасоўкі вытворчасцю 2 тоны мукі ў гадзіну. Фасуецца прадукт  у папяровыя пакеты па 1 і 2 кілаграмы.

Старшыня праўлення польскага прадпрыемства-партнёра - Торуньскага завода па вытворчасці абсталявання для млыноў і камбікормавых заводаў “SPOMASZ s.a.”- Януш Хальбедзель  у прыватнай гутарцы адзначыў, што цяпер у Асіповічах, на яго думку, адзін з лепшых млыноў у рэспубліцы. Падобныя  ёсць у Маладзечне,  Віцебску.

Гэты дзень для ААТ “Бабруйскі КХП” стаў адметны і яшчэ адной важнай падзеяй: была падпісана дамова з чэшскай фірмай “BAUER TECHNICS s.r.o.” на будаўніцтва ў Глушы свінагадоўчага комплекса замкнутага цыкла на 54 тысячы галоў адкорму. Пры добрым раскладзе новы аб’ект жывёлагадоўлі будзе даваць у год 7 тысяч тон высакаякаснай свініны. Чэшскія партнёры ўзялі абавязкі не толькі пабудаваць, але і ўстанавіць тэхнічнае начынне - выканаць работу “пад ключ”. Дырэктар КХП Валерый Сямёнаў выказаў упэўненасць, што якасць будоўлі будзе высокай, а супрацоўніцтва - надзейным і плённым. Са свайго боку дырэктар чэшскага прадстаўніцтва ў Беларусі Пётр Мезян адзначыў, што будаўніцтва свінакомплекса - цікавая і важная інвестыцыя. Абодва бакі засталіся задаволеныя прывабнымі перспектывамі.

 «Асіповіцкі край»