На главную На главную
Написать письмо Написать письмо
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
Герб и флаг Герб Осиповичи

Осиповичский райисполком Физкультурно-оздоровительный комплекс
Осиповичский райисполком

Заўтра ствараецца сёння

20 ноября 2017
Размова з дырэктарам вытворчага ўнітарнага прадпрыемства “Малочны полюс” Iрынай ФIЛIПАВАЙ распачалася з абмеркавання карысных якасцей малака: пра гэты прадукт яна можа расказваць доўга і цікава. Як жыхары поўначы размяжоўваюць дзясяткі адценняў снегу, так і кіраўнік перапрацоўчага прадпрыемства лёгка называе мноства адценняў колеру малака: гэта толькі на першы погляд здаецца, што яно проста белае. Гутарка атрымалася, як кажуць, інфармацыйна-насычанай.
— Праз год завод адзначыць сваё 40-годдзе. Для чалавека гэта самы эфектыўны ў плане працы ўзрост, а як для вытворчасці? 
— Датычна нашага прадпрыемства можна сказаць, што яно ў перыядзе росквіту, прайшло поўнае аднаўленне. Толькі за апошнія 10 гадоў адбылася рэканструкцыя сушыльнай башні, участка масла і тварагу з устаноўкай новага масларобчага абсталявання вытворчасцю 3 тоны ў гадзіну, аўтаматызаванай лініі па вытворчасці паўцвёрдага сыру. Праведзена мадэрнізацыя ўчастка сухога абястлушчанага малака, устаноўка электрадыялізу і новай лініі пастэрызацыі малака з бактафугіраваннем, мадэрнізацыя ўчастка глазураваных сыркоў — 10 тысяч штук у гадзіну.
Цяпер па аб’ёму перапрацоўкі магутнасці “Малочнага полюса” ў суткі складаюць 48 тон сухіх малочных прадуктаў, 22 — масла сметанковага, 4 — тварагу, 10 — паўцвёрдых сыроў, 8 тон глазураваных сыркоў ды 1 тону глазуры. 
— Якія прадукты — ваш асаблівы гонар?
— Не адзін дзясятак гадоў займаемся выпускам сыркоў глазураваных, з цягам часу нам удалося шляхам глыбокага вывучэння попыту з шырокай лінейкі выявіць самыя запатрабаваныя. На іх зараз і робім стаўку. Ганарымся і адной з апошніх навінак — сырам “Пармизано де Люкс”. Яго яшчэ называюць каралём сыроў і сырам каралёў. Над рэцэптурай доўга працавалі, у выніку атрымалі выдатны прадукт. Зараз штомесячная заяўка на яго складае 60 тон. 
— А што новага чакаецца ў бліжэйшай будучыні?
— Літаральна нядаўна на прадпрыемства наведваліся прадстаўнікі перапрацоўчага прадпрыемства з падмаскоўнага горада Iстра, якое займаецца выпускам дзіцячага малочнага харчавання. Патэнцыяльных партнёраў зацікавіла наша сухая дэмінералізаваная сыроватка СД-90. Лабараторныя даследаванні пацвердзілі высокую якасць сыравіны. Так што ў хуткім часе, магчыма, у нас з’явіцца новы партнёр. 
З пачатку наступнага года збіраемся ўвесці ў строй экспедыцыю — склад на 200 тон гатовай прадукцыі. Памяшканне будзе адпавядаць усім сучасным стандартам.
У планах — рэбрэндзінг упакоўкі глазураваных сыркоў.
— Заўсёды ў любым поспеху важную ролю мае чалавечы фактар. Што можаце сказаць пра свой калектыў?
— У нас працуюць граматныя, адказныя спецыялісты, якія не баяцца ніякіх вытворчых цяжкасцей. Цякучкі кадраў практычна няма. Многа моладзі, значыць, ёсць перспектывы. З вялікай кагорты добрасумленных работнікаў цяжка выдзеліць лепшых, аднак сёлета прафесійнае свята з узнагародамі будуць адзначаць слесар-рамонтнік Сяргей Сарагавец, вадзіцель Мікалай Міхайлоўскі, майстар Таццяна Еўдакімовіч і старшы майстар Таццяна Анісімава.
— Iрына Уладзіміраўна, уявіце пакупніка перад малочнай вітрынай. Якія аргументы можаце прывесці ў карысць тавараў “Малочнага полюса”?
— Яны робяцца з сапраўднага малака, таму смачныя і карысныя. Для забеспячэння гэтых найважнейшых якасцей і шчыруем. А землякі прадукцыю нашу ведаюць добра, думаецца, агітаваць за яе патрэбы няма.
— На працягу некалькіх апошніх гадоў прадпрыемства перад Новым годам стварае на сваёй тэрыторыі яркі святочны аазіс. Думаецца, асіпаўчанам цікава даведацца, ці чакае сёлета іх навагодняя казка ад малочнага перапрацоўшчыка?
Абавязкова! Усіх сакрэтаў выдаваць не станем, можам толькі гарантаваць, што будзе не менш цікава, чым раней. А ёлку, дарэчы, ужо выбралі. 
* * *
Адчуваецца, што на “Малочным полюсе” ўмеюць марыць і рэалізоўваць свае мары. Няхай гэта важная якасць не страчваецца і надалей!
 

Валянціна КОРБАЛЬ, "Асіповіцкі край".