На главную На главную
Написать письмо Написать письмо
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
Герб и флаг Герб Осиповичи

Осиповичский райисполком Физкультурно-оздоровительный комплекс
Осиповичский райисполком

Завод глядзіць у будучыню

28 сентября 2012

Завод глядзіць у будучыню  

Для ААТ “Асіповіцкі завод аўтаагрэгатаў” 2012 год у пэўным сэнсе можна лічыць антыподам крызіснага 2009 года. Гэта не азначае, што ў прадпрыемства ўсё ідзе гладка: проста стаў іншым вектар праблем, якім даводзіцца шукаць аптымальнае рашэнне. Прычым, накірунак “ціску” знешніх фактараў  змяніўся радыкальна, вобразна кажучы, з “мінуса” на “плюс”. Так што калі тры гады назад перад прадпрыемствам стаяла задача пратрымацца ў перыяд “прасаджвання” айчыннай эканомікі з найменшымі стратамі, то сёння востра стаіць патрэба ў аптымізацыі працэсу вытворчасці з мэтай выпуску як можна большых аб’ёмаў прадукцыі.
Нельга сказаць, якая з гэтых спраў складаней. Вядома толькі, што з першай завод справіўся дастаткова кампетэнтна, а загартаваны пераадоленымі цяжкасцямі калектыў  гатовы адэкватна адказаць і на чарговы выклік часу, і зрабіць завод сучасным эфектыўным прадпрыемствам, якое здольна выпускаць запатрабаваную рынкам прадукцыю і забяспечваць сваім работнікам адэкватнае ўзнагароджанне за іх працу.
Зразумела, АЗАА існуе не ў самоце  —  дынаміка яго развіцця падпарадкоўваецца агульным заканамернасцям айчыннай эканомікі і карпаратыўным правілам холдынга “Белаўтамаз”, у склад якога завод увайшоў некалькі месяцаў назад,  таму дасягненне пастаўленай мэты можа расцягнуцца на дастаткова працяглы час. Але  выбраны заводам стратэгічны накірунак развіцця мае трывалы грунт у выглядзе перспектыўных ідэй, якія выпрацоўвае і рэалізуе “генеральны штаб” АЗАА — кампетэнтныя і энергічныя спецыялісты, што займаюць сёння  ўсе ключавыя пасады.  
Паспрабуем на некалькіх прыкладах разабрацца, што ўяўляюць гэтыя інавацыйныя ідэі, і як яны дапамагаюць вырашаць надзённыя праблемы прадпрыемства.

“Кадравы голад”  — сёння можна лічыць істотным макраэканамічным фактарам, які ўплывае на ўсю гаспадарку нашай краіны. Прычына яго ўзнікнення вядомая: уступіўшы ў Мытны саюз з Расіяй і Казахстанам,  Беларусь стала паўнацэнным іграком на міжнародным рынку працы, прычым кваліфікаваныя землякі аказаліся на ім вельмі запатрабаваным “таварам”. Як вынік — дэфіцыт спецыялістаў сталі адчуваць многія айчынныя прадпрыемствы.  АЗАА не выключэнне: сёння з-за недахопу  зваршчыкаў, станочнікаў, вадзіцеляў аўтапагрузчыкаў і шэрагу іншых ключавых спецыяльнасцей завод працуе не на поўную загрузку. Удакладнім: прадпрыемства бездакорна выконвае свае абавязкі перад партнёрамі па холдынгу “Белаўтамаз” і дэманструе ўпэўненыя тэмпы росту аб’ёмаў прадукцыі. Аднак атрыманы за восем месяцаў года паказчык, які на 110% перавышае аналагічны леташні, мог быць яшчэ больш высокім: ад некаторых выгадных заказаў завод проста вымушаны адмаўляцца.
Выправіць сітуацыю хутка немагчыма, аднак шлях да змяншэння адмоўнага ўплыву дэфіцыту рабочых рук на АЗАА знайшлі. Дапамаглі цесныя сувязі прадпрыемства з Асі-повіцкім каледжам, які і дазволіў сваім навучэнцам паралельна працаваць на заводзе. Выгада ад такога саюзу агульная: прадпрыемства атрымала так неабходных яму людзей,  бонусам для навучальнай установы стала больш высокая якасць прафесіянальнай падрыхтоўкі выпускнікоў, студэнты ж маюць нядрэнны працоўны заробак, а лепшыя з іх — яшчэ і  перспектыву пастаяннага працаўладкавання на завод аўтаагрэгатаў.
Недастаткова высокую канкурэнтаздольнасць прадукцыі можна таксама лічыць сур’ёзнай перашкодай, пераадолець якую АЗАА жыццёва неабходна ў найкарацейшыя тэрміны. Зноў жа, падкрэслім: аўтаагрэгатчыкі здольны выпускаць вырабы не горшыя за лепшыя замежныя аналагі, але сабекошт у “нашых” атрымліваецца большым. Прычын таму шмат, але адна з галоўных — маральная састарэласць вытворчай базы. Шлях выпраўлення сітуацыі адзіны: мадэрнізацыя вытворчасці. Нельга сказаць, што завод не пры-кладваў намаганняў у гэтым накірунку раней, аднак памеры штогадовых інвестыцый у асноўныя фонды не дазвалялі зрабіць рашучага рыўка.
Сёлета ж аб’ём сродкаў, якія выдзяляюцца на набыццё новага абсталявання, у сем разоў (!) перавышае леташні. Адкрыем камерцыйную тайнуу: праграма мадэрнізацыі АЗАА прадугледжвае на працягу бліжэйшых пяці-сямі гадоў  “уліванне” ў асноўны капітал амаль 100 мільярдаў рублёў у выглядзе самага сучаснага абсталявання, укаранення энерга- і рэсурсазберагаючых тэхналогій, будаўніцтва новых і рэканструкцыі старых вытворчых збудаванняў і, зразумела, няспыннае павышэнне якасці прадукцыі.
Дарэчы, мадэрнізацыя вытворчасці абяцае зрабіць меней вострай і ўзгаданую вышэй кадравую праблему. Каб наглядаць за дзясяткам высокапрадукцыйных станкоў-робатаў, трэба адзін-два праграмісты, а не дваццаць станочнікаў...
Пошук новых рынкаў — задача, без рашэння якой ад усіх ін-шых намаганняў не будзе найвышэйшай аддачы. Як вядома, пераважную большасць сваёй прадукцыі (сёлета каля 75%) АЗАА выпускае для патрэб свайго галоўнага спажыўца —  МАЗа. Але арыентацыю толькі на аднаго партнёра ў стратэгічным плане нельга лічыць аптымальнай, тым болей, што завод аўтаагрэгатаў мо-жа выпускаць дастаткова шырокую наменклатуру вырабаў, нярэдка эксклюзіўных і ад таго маючых вельмі высокую рэнтабельнасць. Аб перспектыўнасці ўстанаўлення новых партнёрскіх сувязей сведчыць і сёлетні паказчык павелічэння тэмпаў рэалі-зацыі прадукцыі іншым спажыўцам — 155% ад мінулагодняга.
Адным з асноўных накірункаў дыверсіфікацыі вытворчасці для завода лічыцца выпуск спартыўнага інвентару, у тым ліку высокатэхналагічнага.         
Разлік тут здаровы: у нашай краіне развіццё спорту і фізічнай культуры з’яўляецца адным з галоўных дзяржаўных прыярытэтаў, а прынятыя ў гэтым накірунку праграмы гарантуюць вытворцам вялікія дзяржзаказы, выкананне якіх дасць неабходны вопыт для далейшага выхаду на знешнія рынкі.
Прыкладам таго, як рэалізуецца ўзгаданая стратэгія, можна лічыць выпуск гоначных лодак. Сёння АЗАА ўжо серыйна выпускае каноэ, тэхнічныя характарыстыкі якіх задавальняюць і майстроў спорту міжнароднага класа, і навучэнцаў спартыўных школ.
Рыхтуецца да выпрабаванняў доследны экзэмпляр байдаркі, вядуцца работы па стварэнні акадэмічных лодак. Апошнія, калі можна правесці такую аналогію, — свайго роду баліды “Формулы 1” у вяслярным спорце, таму для паспяховага вырашэння гэтай задачы спатрэбіцца найвышэйшы ўзровень кваліфікацыі работнікаў і дакладнае выкананне ўсіх тэхналагічных патрабаванняў. Прычым не толькі ад работнікаў АЗАА, але і ад фірм-субпадрадчыкаў, якія вырабляюць даволі вялікі спектр камплектуючых для асіповіцкіх плаўсродкаў. Атрымліваецца цікавая рэч: завод, развіваючы вытворчасць спартыўнага інвентару, набывае вельмі карысны вопыт сам, і адначасова спрыяе набыццю такога ж вопыту іншымі беларускімі прадпрыемствамі. А гэта — рэальны крок на шляху да вырашэння яшчэ адной важнай задачы, якая стаіць перад  айчыннай народнай гаспадаркай: імпартазамяшчэння.
* * *
Сёння на ААТ "АЗАА" працуе каля 2700 работнікаў. Сярод іх ёсць самыя розныя людзі: вопытныя майстры сваёй справы і “зялёныя” навічкі, тыя, што на робоце “гараць” і не вялікія аматары перанапружвацца. Праўда, апошніх становіцца ўсё меней: грошы завадчане не атрымліваюць, а насамрэч зарабляюць. Не ўсе вытрымліваюць высокі працоўны тэмп, але відавочна, што застаюцца ўсё ж лепшыя. Такія, як  Iван Бугар, Тамара Бурачкова, Віктар Герасімчык, Алена Гладкая, Сяргей Доўнар, Дзмітрый Кіпель, Святлана Клімовіч,  Андрэй Караткевіч, Андрэй Ластавы, Аляксей Мількевіч, Iрына Наймушына, Валерый Панцілімонаў, Сяргей Перагуд, Мікалай Петухоў, Галіна Саковіч, Клаўдзія Сямко, Наталля Стацэвіч, Тамара Тамашэвіч, Валянціна Усніч,  Леанід Усаў, Ганна Хлус, Уладзімір Ходараў, Андрэй Шылец, Ніна Ягодзіна.
Дырэктар ААТ “АЗАА” Віктар Антоненка, віншуючы  калектыў аўтаагрэгатчыкаў з прафесійным святам, ужыў кароткія, але вычарпальныя па сутнасці словы: "Я вельмі ўдзячны людзям, з якімі працую. Шчыра жадаю завадчанам і ветэранам прадпрыемства дасягнення новых вышынь у жыцці і працы, моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту!"