На главную На главную
Написать письмо Написать письмо
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
Герб и флаг Герб Осиповичи

Осиповичский райисполком Физкультурно-оздоровительный комплекс
Осиповичский райисполком

"Захад-2017": дзеля мірнага неба

31 августа 2017

Падчас правядзення сумесных вучэнняў з удзелам замежных вайскоўцаў у Асіповіцкім гарнізоне адбываецца цырымонія ўскладання вянкоў і кветак да помніка воінам-вызваліцелям на мемарыяльным комплексе “Алея Герояў”.

Традыцыя не была парушана і сёлета. 30 жніўня камандзіры і афіцэры мясцовых воінскіх часцей разам з расійскімі братамі па зброі, што за-дзейнічаны ў стратэгічным вучэнні “Захад-2017”, ушанавалі памяць аб страшным і велічным часе, калі нашы народы не шкадавалі сіл у агульнай барацьбе за жыццё і свабоду. Начальнік ракетных войск і артылерыі Узброеных Сіл — начальнік упраўлення ракетных войск і артылерыі Генеральнага штаба Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь Генадзь Казлоўскі і старшыня райвыканкама Павел Налівайка прынялі ўдзел ва ўрачыстым мерапрыемстве.

Фота Дзмітрыя САЎРЫЦКАГА.
http://www.gzt-akray.by/osipovichi/2017/09/zahad-2017-dzelya-mirnaga-neba/