На главную На главную
Написать письмо Написать письмо
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
Герб и флаг Герб Осиповичи

Осиповичский райисполком Физкультурно-оздоровительный комплекс
Осиповичский райисполком

Жніво-2017 у лічбах і меркаваннях хлебаробаў

29 августа 2017

* у лічбах

28,6 цэнтнера даў сёлета ў сярэднім кожны гектар асіповіцкіх ніў.

Першынство па ўра-джайнасці на працягу ўсёй кампаніі трымаў філіял “Белшына-агра” ААТ “Белшына”, чый канчатковы вынік — 42,5 цэнтнера з гектара. На другім месцы хлебаробы ААТ “Лапічы” — 31 ц/га, за імі — працаўнікі ААТ“ЖорнаўкаАГРА” — 30,1 ц/га. 28,3 у заліку ААТ “Авангард-Ніва”, 24,2 — у “Ясень-АГРА”. ААТ “Асіповічыаграпрамтэхзабеспячэнне” атрымала 23,8 ц/га, “Каменічы” — 21,6, “Заходні-Агра” — 19,8, “Бярэзіна-Агра-Люкс” — 18,3 цэнтнера з гектара.

* і меркаваннях хлебаробаў

Дзяніс Захарчук,

намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі

і харчавання:

— Вось і наступіў той час, калі жніво-2017 стала гісторыяй. Уборачная кампанія ў раёне прайшла арганізавана і належнымі тэмпамі. Нягледзячы на тое што тэрміны работ былі зрушаны на некалькі тыдняў, надвор’е дазволіла хлебаробам убраць ураджай у спрыяльны перыяд і без страт. На нівах штодня ішла актыўная работа з самае раніцы і да позняга вечара, без выхадных. Праўда, жніво аказалася нялёгкім з-за празмерна высокай тэмпературы паветра.

Дзякую ўсім, хто быў задзейнічаны на ўборачнай кампаніі — і экіпажам камбайнаў, і вадзіцелям, і працаўнікам зернетакоў, агранамічнай і інжынернай службам, кіраўнікам гаспадарак за руплівую добрасумленную работу. У верасні на раённым свяце “Дажынкі”, што пройдзе ў Свіслачы, лепшыя аграрыі ва ўрачыстай абстаноўцы атрымаюць заслужаныя ўзнагароды.

Агульнымі намаганнямі раён намалаціў 24044 тоны збожжа. Гэта на 20% больш, чым леташнія здабыткі. Самы значны ўклад у валавы збор унеслі філіял “Белшына-агра” ААТ “Белшына” — 7484 тоны, ААТ “Авангард-Ніва” — 3160, ААТ “ЖорнаўкаАГРА”— 3101. Нядрэнна сёлета ўрадзіў рапс, масланасення культуры сабралі амаль удвая больш, чым у мінулым годзе. Азімая пшаніца дала па 36,1 цэнтнера з гектара, 34,8 урадзіла трыцікале, 31 — авёс. Вобласцю перад Асіповіччынай пастаўлена задача атрымаць у гэтым сезоне 30 тысяч тон зерня. З улікам зерня кукурузы запланаванае абавязкова будзе выканана.

Толькі скончылася жні-во, а пара ўжо закладваць аснову будучага ўраджаю. У гаспадарках раёна ідзе сяўба рапсу, з верасня распачнём сеяць азімае збожжа. Увогуле на наступны год хацелася б больш увагі звярнуць на такую культуру, як грэчка. Яна каштуе ў разы даражэй звыклага жыта. I па-раўнальна непатрабавальная да глебы. Увядзенне гэтай культуры дазволіць не толькі павялічыць вы-творчасць зерня, але і атрымаць дадатковую выручку. Словам, шукаем шляхі як мага больш эфектыўнага гаспадарання на зямлі.