На главную На главную
Написать письмо Написать письмо
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
Герб и флаг Герб Осиповичи

Осиповичский райисполком Физкультурно-оздоровительный комплекс
Осиповичский райисполком

Зямлю - абавязкова ў справу

24 ноября 2015
На чарговым пасяджэнні райвыканкама, якое прайшло 20 лістапада пад началам старшыні Пятра Шукаловіча з удзелам начальніка ўпраўлення землеўпарадкавання Дзяржкамітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь Яўгена Капчана і першага намесніка начальніка землеўпарадкавальнай службы Магілёўскага аблвыканкама Сяргея Шкрэдава, галоўным стаў разгляд пытання “Аб рацыянальным і эфектыўным выкарыстоўванні землекарыстальнікамі зямель, размешчаных на тэрыторыі Асіповіцкага раёна”, інфармацыю па якому зрабіла начальнік землекарыстальнай службы райвыканкама, галоўны дзяржінспектар раёна па выкарыстоўванні і ахове зямель Наталля Мастыка.
Пэўная работа ва ўзгаданым  накірунку,  як было адзначана, на Асіповіччыне вядзецца. У сферы сельскай гаспадаркі ў нас сваю дзейнасць ажыццяўляюць 10 сельгаспрадпрыемстваў і 17 фермерскіх гаспадарак. Найбольшы сярэдні бал пашы складае  39,9  (ААТ “ЖорнаўкаАГРА”), найменшы — 28,8 (ААТ “Асіповічыаграпрамтэхзабеспячэнне”).
Структура пасяўных плошчаў сёлета выглядала так: 46% — збожжавыя і зернебабовыя, 44% — кармавыя, каля 10% — тэхнічныя культуры.
Важнейшы паказчык рацыянальнага і эфектыўнага выкарыстання зямель — ураджайнасць, і сёлета збожжавыя і зернебабовыя ў сярэднім прынеслі па 28,4 цэнтнера зерня з гектара, летась — па 37,2.
За 2014-2015 гады ў рэгіёне зарэгістравана 4 новыя фермерскія гаспадаркі, вяскоўцам выдзелена 53 новыя зямельныя ўчасткі для будаўніцтва жылля. Хаця плошча дадзеных людзям участкаў для вядзення асабістай падсобнай гаспадаркі за апошнія 5 гадоў скарацілася  на  188  гектараў,  за дзесяцігоддзе — на 895.
Iнвентарызацыя зямель сельскіх населеных пунктаў выявіла 730 гектараў, якія не выкарыстоўваюцца. У тым ліку 436 гектараў — пустуючых, чыстых ад рознага кустоўя, 227 — патрабуючых правядзення культуртэхнічных работ, 66,5 га зямель — патрабуючых рэкультывацыі пасля зносу пабудоў.
Рашэннямі райвыканкама сёлета сельгасарганізацыям перададзена 209 гектараў невыкарыстоўваемых зямель. Больш чым на 20 га вырублены кусты і пустуючыя сады, на 81 — скошана пустазелле.
Сотня гектараў падрыхтавана для перадачы лясгасу для вядзення лясной гаспадаркі.  Знесена 72 пустуючыя дамы і рэкультыявана 13 га зямель, частка якіх ужо перададзена гаспадаркам.
Падобная работа працягваецца  пастаянна:  за 10 апошніх гадоў пераразмеркавана 2.230 гектараў невыкарыстоўваемых плошчаў. Але пытанні навядзення  парадку  на зямлі актуальнасці па-ранейшаму не губляюць. Маюць месца факты парушэння зямельнага заканадаўства, звязаныя з самавольным захопам участкаў, невыкананнем умоў іх адводу, неэфектыўным выкарыстоўваннем і г.д.
Наконт недапушчэння ў будучым хібаў найперш і ішла размова пры абмеркаванні пытання, не адзін з кіраўнікоў запрашаўся за трыбуну з тлумачэннямі, бачаннем хутчэйшых канкрэтных шляхоў дзеля выпраўлення недахопаў. 

"Асіповіцкі край"