На главную На главную
Написать письмо Написать письмо
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
Герб и флаг Герб Осиповичи

Осиповичский райисполком Физкультурно-оздоровительный комплекс
Осиповичский райисполком

Злёт перадавікоў раённага спаборніцтва за высокія паказчыкі ў сацыяльна-эканамічным развіцці раёна

3 марта 2015

Злёт перадавікоў - асаблівая падзея, гэта — сустрэча лепшых майстроў сваёй справы, прадстаўнікоў найбольш зладжаных і працавітых калектываў раёна. I тое, што могуць нашы перадавікі, дае ўяўленне аб магчымасцях усяго роднага краю ў развіцці эканомікі і сацыяльнай сферы.


Ацэньваецца ж асіповіцкі патэнцыял высока:  па  словах  памочніка Прэзідэнта — галоўнага інспектара па Магілёўскай вобласці Генадзя Лаўранкова, нават у сённяшніх, далёка не самых спрыяльных, умовах рэгіён дэманструе здольнасць працаваць эфектыўна, захоўваючы свае пазіцыі як аднаго з найбольш магутных лакаматываў народнай гаспадаркі Магілёўшчыны.
Асіповіччына мае многа адданых справе майстроў, і гэта найбольш каштоўны здабытак, з якім можна глядзець у будучыню з абгрунтаваным аптымізмам.


Тую ж упэўненасць у сілах землякоў выказаў у сваёй прамове і старшыня райвыканкама Пётр Шукаловіч, які агучыў леташнія вынікі работы рэгіёна і акрэсліў задачы на бягучы год.
Намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па эканамічнай палітыцы Мікалай Калтуноў, кіраўнік спраў Магілёўскага аблвыканкама Рыгор Варонін, старшыня Магілёўскага абласнога камітэта прафсаюзаў работнікаў АПК Віктар Гейдаль,  дэлегацыі горада Бабруйска,  Бабруйскага, Глускага, Кіраўскага,  Старадарожскага  і Пухавіцкага раёнаў, генеральны дырэктар ЗАТ “Насенне траў” Мікалай Бугаенка — гэта далёка не поўны пералік тых, хто прыбыў на свята працы, каб выказаць  павагу  нашым рупліўцам.


Нямала з запрошаных у МПЦ “Равеснік”  адзначаюцца ўзнагародамі ўжо не першы год запар. Але на іх  фоне  не горш выглядаюць і тыя, хто  патрапіў у  кагорту лепшых упершыню. I цалкам магчыма,  што праз пэўны час нехта з удзельнікаў злёту перадавікоў выйдзе на сцэну пад шчырыя апладысменты поўнай глядзельнай залы, каб атрымаць самы пачэсны знак
пашаны  ад землякоў — чырвоную стужку Ганаровага грамадзяніна Асіповіцкага раёна. Сёлета такога звання ўдастоены дырэктар ДДЛГУ “Асіповіцкі доследны лясгас” Мікалай Раўбель — адзін з найбольш паспяховых кіраўнікоў рэальнага сектара эканомікі нашага краю.