На главную На главную
Написать письмо Написать письмо
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
Герб и флаг Герб Осиповичи

Осиповичский райисполком Физкультурно-оздоровительный комплекс
Осиповичский райисполком

Звание "Почетный гражданин Осиповичского района" присвоено директору
ГОЛХУ "Осиповичский опытный лесхоз" Равбелю Н.И.

3 марта 2015

Выписка из решения Осиповичского районного Совета депутатов № 7-2 от 04.02.2015 г. 
О присвоении звания «Почетный гражданин Осиповичского района» Равбелю Н.И.

 

На основании подпункта 1.3 пункта 1 статьи 19 Закона Республики Беларусь «О местном управлении и самоуправлении в Республике Беларусь» Осиповичский районный Совет депутатов РЕШИЛ:

Присвоить Равбелю Николаю Ивановичу, директору Государственного опытного лесохозяйственного учреждения «Осиповичский опытный лесхоз», звание «Почетный гражданин Осиповичского района» за многолетний добросовестный труд, большой личный вклад в социально-экономическое развитие и активное участие в общественно-политической жизни района.

 

Ravbel

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Раўбель з той катэгорыі кіраўнікоў, што адпавядаюць прымаўцы “дзе нарадзіўся, там і спатрэбіўся”. Уся яго біяграфія звязана з родным раёнам, і, будзем шчырымі, зрабіў Мікалай Іванавіч для землякоў нямала.

Зразумела, хлопец з вёскі Рафалін, паступаючы ў Жыліцкі саўгас-тэхнікум, не ўяўляў, як складзецца яго лёс. Але ж калі б і ведаў, наўрад ці б пажадаў чаго іншага. Бо было і ёсць у яго жыцці шмат рознага, акрамя аднаго — марна страчанага часу.

На адміністрацыйнай “перадавой”

У 1995 годзе Раўбелю прапанавалі ўзначаліць Асіповіцкі райвыканкам. Такія прапановы не робяцца выпадкова, таму звычайна чалавек згаджаецца на высокую пасаду.

Гатовы да сур’ёзных змен быў і ён: адпрацаваў у сельскай гаспадарцы амаль 15 гадоў брыгадзірам паляводчай брыгады, аграномам, намеснікам старшыні праўлення калгаса “Чырвоны сцяг”. Меў і дзяржаўныя ўзнагароды: медалі за поспехі ў развіцці народнай гаспадаркі СССР і “За працоўную доблесць”. Аднак на “цёплае” месца пайшоў, каб не падвесці людзей, якіх паважаў: былога старшыню райвыканкама Леаніда Крамінкіна і кіраўніка Магілёўскага аблвыканкама Аляксандра Кулічкова. Яны верылі, што малады ўпраўленец справіцца з праблемнай “спадчынай”.

З даклада Мікалая Раўбеля на пазачарговым пасяджэнні райвыканкама 6 снежня 1995 года: “Крайне складаная фінансавая абстаноўка не дазволіла правесці фінансаванне нават самых неадкладных мерапрыемстваў. Не забяспечвалася своечасовая выплата зарплаты, не рабіліся разлікі з пенсіённым фондам, за прадукты харчавання, медыкаменты… Акцыянернае таварыства “Шклозавод “Кастрычнік” фактычна з’яўляецца банкрутам… Крайне складаная абстаноўка ў будаўнічым комплексе. У райвыканкаме няма абгрунтаванай праграмы развіцця будаўнічай галіны, няма прыдатных да ўмоў раёна прапаноў па арганізацыі будаўніцтва на сяле… Даводзіцца канстатаваць, што за гады пераходнага перыяду многія кадравыя работнікі стараюцца любымі спосабамі ўтрымацца на цячэнні…”

Тое, што Мікалай Раўбель быў чалавекам на сваім месцы, пацвярджаюць афіцыйныя дакументы 1998 года. За 4 гады старшыня райвыканкама захаваў усё, што можна было захаваць, здолеў зменшыць вастрыню некаторых праблем, бадай галоўная з якіх — кадравая. Каб утрымаць кіруемасць раёна на прымальным узроўні, давялося замяніць 90% кіраўнікоў сельгаспрадпрыемстваў, устаноў аховы здароўя, гандлю. Прынцып падбору новых людзей былы старшыня райадміністрацыі фармулюе амаль афарыстычна: “Шукалі аптымістаў!”

Насуперак аўтарытэтам

Пераўтварэнне горада абласнога падпарадкавання і раёна ў новую адміністрацыйна-тэрытарыяльную адзінку Раўбель сустрэў з вялікай палёгкай: аб’яднанне прамысловасці і сельгасвытворчасці ў адзіны народна-гаспадарчы комплекс дазваляла пачаць развіццё рэгіёна з “чыстага ліста”, прычым з вельмі нядрэнным стартавым патэнцыялам. Ну а тое, што асабіста яму давядзецца шукаць новае месца работы, не турбавала: адміністрацыйная рэформа праводзілася на Асіповіччыне першай у краіне, за яе ходам уважліва сачыў непасрэдна Прэзідэнт, які патрабаваў, каб выслабаненыя кадры атрымалі адпаведныя іх кваліфікацыі пасады.

Маючы такую моцную падтрымку, Мікалай адважыўся на даволі рызыкоўны крок: пажадаў заняць выслабаненае месца дырэктара нашага лясгаса. Свой выбар Раўбель добра прадумаў і дзейнічаў па самым  разумным прынцыпе: “добры начальнік не перашкаджае працаваць прафесіяналам”.

 

Спецыялісты на чале з галоўнымі ляснічым Віктарам Дамарадам і інжынерам Аркадзіем Новікавым кампетэнтна займаліся лесаводствам, лесакарыстаннем, перапрацоўкай драўніны і рэалізацыяй гатовай прадукцыі, а Раўбель мог сканцэнтраваць намаганні на павышэнні зладжанасці калектыву, вызначэнні стратэгіі развіцця прадпрыемства.

Што тычыцца доўгатэрміновых перспектыў, то яны, на думку дырэктара, залежалі ад хуткасці паляпшэння матэрыяльнай базы і павышэння іміджу прадпрыемства. У сваіх разліках Мікалай Іванавіч не памыліўся. Распачатая па ініцыятыве ДДЛГУ “Асіповіцкі доследны лясгас” кампанія па добраўпарадкаванні сядзіб лясніцтваў была ўзята за ўзор і рэалізавана ў маштабах усяго Мінлясгасу. А своечасова прынятая і цалкам выкананая праграма тэхнічнага пераўзбраення ў сукупнасці з павышэннем кваліфікацыі работнікаў дазволіла прадпрыемству даволі хутка ўвайсці ў лік лепшых па галіне і “прапісацца” там стабільна.

Здаровая амбіцыя дырэктара

У які час яму было цікавей працаваць? На гэта пытанне Мікалай Раўбель адказвае шчыра: “У першыя 5 гадоў кіравання лясгасам. Таму, што трэба было дзейнічаць з ювелірнай дакладнасцю, а маштаб надзённых задач уражваў, у чымсьці нават палохаў”.

Аднак і “прыз”, за які змагаўся дырэктар, быў важкі: уласная рэпутацыя і дабрабыт паўтысячнага калектыву прадпрыемства. Потым справы пайшлі ўгору і з’явіўся “спартыўны” інтарэс: зрабіць лясгас адным з лепшых у краіне. Сёння, калі і гэтая мэта дасягнута, а намаганні дырэктара адзначаны званнямі “Чалавек года-2009” і “Ганаровы лесавод” (2010), уручэннем ордэна Пашаны (2013), задача стаіць іншая: утрымацца на вяршыні. Яна не менш складаная, але ж гэта ў пэўным сэнсе — тупік развіцця…

Толькі дырэктар не быў бы сам сабой, каб не знайшоў новы — і зноў на мяжы магчымага — кірунак руху. З пункту гледжання Мікалая Раўбеля, айчыннае лесаводства “паспела” для якаснага рыўка, вынікам якога павінна стаць выраўноўванне з цяперашнімі “заканадаўцамі моды” ў сусветнай лясной гаспадарцы — скандынаўскімі калегамі. Лясы ў нас лепшыя, мазгі не горшыя, капітал для інвестыцый назапашаны, рэпутацыя сярод замежных партнёраў трывалая, таму шанцы на поспех вялікія — трэба толькі працаваць! А за гэтым затрымкі не будзе: Мікалай Раўбель са сваім калектывам справу любяць і ведаюць!