На главную На главную
Написать письмо Написать письмо
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
Герб и флаг Герб Осиповичи

Осиповичский райисполком Физкультурно-оздоровительный комплекс
Осиповичский райисполком

Будзем дамавітымі!

11 ноября 2011

З 1 кастрычніка для грамадзян Беларусі, якія пражываюць у кватэрах і дамах, дзе ўсталяваны лічыльнікі, пачала дзейнічаць дыферэнцаваная аплата за паслугі водазабеспячэння і водаадвядзення. Урад краіны мяркуе, што новаўвядзенне дазволіць эканоміць 6-6,5% — 21-22 млн. м3 вады — кожны месяц. Прыкладна столькі выкарыстоўвае за гэты перыяд такі абласны цэнтр, як Магілёў. Натуральна, і асіпаўчане не засталіся абыякавымі да змен. На злабадзённыя пытанні адказваў Iгар Трацяк, кіраўнік ДУКВП “Водаканал”.

— Iгар Андрэевіч, можна падрабязней пра новы сутачны нарматыў у 140 літраў вады на аднаго чалавека?

— Згодна з рашэннем Саўміна № 1300 ад 28 верасня, у краіне на аднаго прапісанага чалавека ўсталяваны ліміт: 140 літраў вады ў суткі — 4,2 “куба” за месяц. Усё, што “звыш”, цяпер аплачваецца па сабекошце — 2.545,9 рублёў за 1 кубічны метр. Тыя, хто ўкладваецца ў норму, разлічваюцца па прывычным тарыфе — 890 рублёў. Калі, напрыклад, я за месяц выкарыстаю 5 “кубоў”, то з іх 4,2 аплачу па нізкай цане, а 0,8 — ужо па высокай.

— Чаму менавіта 140 літраў?

— Аналіз спажывання вады ў рэспубліцы паказаў, што менавіта столькі выкарыстоўвае сярэднестатыстычны беларус. Крыху большы расход у насельніцтва Мінска і абласных цэнтраў — прыкладна 153 літры. У меншых гарадах гэты паказчык адпавядае 141 літру. Дарэчы, у высокаразвітых краінах гэтая лічба не перавышае 130.

— Як ажыццяўляецца пераразлік у кватэрах, дзе няма лічыльнікаў?

— Новаўвядзенні не датычаць тых, у каго лічыльнікі не ўстаноўлены. Сістэма аплаты для іх застаецца ранейшай.

— А калі лічыльнік зламаўся?

— Тады спажывец заплаціць за сярэдняе арыфметычнае спажыванне вады апошніх двух месяцаў.

— Нарматыў дзейнічае на якую ваду?

— І на халодную, і на гарачую. У нас уся вада пастаўляецца па цане халоднай. Ёсць паслуга “падагрэў” вады. Калі, напрыклад, вы спажылі 4 “кубы” халоднай і 2 гарачай, то ў “жыроўцы” будзе ўказана іх сума — 6 кубаметраў, з якіх 1,8 патрэбна будзе аплаціць па сабекошце.

— Як налічваецца аплата для тых, у каго прапісаныя малалетнія дзеці?

— Узрост спажывальнікаў значэння не мае.

— А для тых, хто мае хатнюю гаспадарку?

— Нарматыў дзейнічае незалежна ад таго, на якія патрэбы выка-рыстоўваецца вада — уласныя, паліў агарода, утрыманне жывёлы і г.д. Лічу, што ў гэты пункт з часам, магчыма, будуць унесены папраўкі: каб даглядаць тую ж карову, патрэбна шмат вады, і, натуральна, яе расход у такіх гаспадароў будзе высокім.

— Якім чынам можна скараціць спажыванне вады?

— Ёсць многа спосабаў, якія дапамагаюць знізіць паказчыкі нашых лічыльнікаў. Па-першае, належыць адрамантаваць у доме ўсю сантэхніку. Здавалася б, бяскрыўднае капанне з крана... Але яно “з’ядае” пры-кладна 720(!) літраў вады ў месяц.

Сучасная бытавая тэхніка таксама арыентавана на эканомію вады. Напрыклад, пральная машына на 5 кілаграмаў зрасходуе 50 літраў, пры ручным жа мыцці гэтая лічба ўзрасце тройчы.

Пасудамыйка” зберажэ дзве трэці той вады, якая выльецца на мыццё посуду пад кранам. Сярод змяшальнікаў самыя “ашчадныя” — рычаговыя і сэнсарныя.

Змяніць можна не толькі састарэлую тэхніку, але і некаторыя звычкі. Так, цяпер выгадней стала мыцца пад душам: для 5-мі-нутнага “дожджыка” спатрэбіцца ў два разы менш вады, чым для напаўнення ванны. Закрывайце кран, калі чысціце зубы — зберажэце яшчэ мінімум 50 літраў. Посуд можна мыць у напоўненай місцы або ракавіне — такі спосаб сэканоміць 15 літраў вады ў мінуту. А прадукты харчавання лепш загадзя даставаць з маразільніка, бо размарожванне пад струменем можа аказацца занадта дарагім...

— А Вы самі пры-трымліваецеся гэтых парад?

— За месяц мая сям’я з 3 чалавек расходуе не больш 8 “кубоў” вады. У норму ўкладваемся, і новаўвядзенні нас асабліва не закранулі. Шмат гадоў працую ў камунальнай службе і ведаю цану свайго “прадукту”, таму ніколі яго дарэмна не трачу. Гэта не значыць, што лічу вылітую ваду па кроплях — проста не займаюся марнатраўствам...