На главную На главную
Написать письмо Написать письмо
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
Герб и флаг Герб Осиповичи

Осиповичский райисполком Физкультурно-оздоровительный комплекс
Осиповичский райисполком

Да свята – тыдзень. Запрашаем!

21 сентября 2007

Запланаваныя мерапрыемствы з нагоды сустрэчы 135-годдзя Асіповіч працягваюцца, але асноўныя з іх – і самыя буйныя! – пройдуць менавіта 28 – 30 верасня.
Што ж чакае ў гэтыя дні асіпаўчан-імяніннікаў і нашых гасцей? Слова – намесніку старшыні райвыканкама Аляксандру ШАЎЛЮГУ:

– Афіцыйнай датай заснавання горада лічыцца 17 лістапада, але райвыканкам наўмысна вырашыў правесці ўсе ўрачыстасці значна раней: кожны ведае розніцу ў надвор’і амаль напрыканцы восені і ў час “бабінага лета”. Работа дзеля таго, каб гэтыя дні ператварыліся для ўсіх у сапраўднае свята, праведзена па ўсіх накірунках значная, таму, думаецца, адзначэнне 135-годдзя горада стане запамінальнай падзеяй, і той, хто стане яго саўдзельнікам – не пашкадуе дакладна.

Праграма святочных мерапрыемстваў надзвычай насычаная і разнастайная, ды і гасцей будзе зашмат: толькі замежных чакаем 4 дэлегацыі – з Кранштата і адміністрацыйнага раёна Гальянава г. Масквы, балгарскай Тряўны і малдоўскага Сынджэрэя. Днямі ў горадзе з’явяцца маляўнічыя афішы з усімі мерапрыемствамі, праграма будзе на-друкавана ў “раёнцы” і не раз прагучыць па мясцоваму радыё, яна размешчана на афіцыйным сайце райвыканкама, таму спынюся толькі на самых значных мерапрыемствах, дакладней – на заключным дні.

Распачнецца ён з паказальнага выступлення роты Ганаровага каравула на цэнтральнай плошчы і тэатралізаванага шэсця “Разам мы адна сям’я” з удзелам калектываў мастацкай самадзейнасці, марш-парадам духавых аркестраў, фізкультурна-спартыўных калектываў і другіх, пасля чаго ўрачыстасці працягнуцца на трох, так бы мовіць, пляцоўках.
У парку з новай сучаснай сцэнай усіх чакае сустрэча з духавымі аркестрамі Магілёўшчыны, вялікай канцэртнай праграмай “Табе, любімы горад!”, канцэртна-забаўляльная праграма “Планета дзяцей збірае сяброў” з работай дзіцячых гульнёвых пляцовак і атракцыёнаў, выстаўка-продаж вырабаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва “Горад майстроў”, маладзёжная шоу-праграма “Накіраваныя ў будучыню” і, канечне, дыскатэка “Танцуючы горад”.

У раён стадыёна “Юнацтва” ля былога кар’ера запрашаюцца не толькі ўсе аматары салдацкай кашы, а найперш прыхільнікі ваенна-спартыўных відовішчаў. Iх чакае выстава ваеннай тэхнікі, спаборніцтвы мотакрасменаў, “экстрым-шоу” з удзелам прадстаўнікоў райаддзела па надзвычайных сітуацыях і іншае.

Непасрэдна на “Юнацтве” ўвесь дзень гаспадарамі новай сучаснай сцэны з рознымі “наваротамі” будуць артысты. Вялікая музычная праграма – гэта тэатралізаванае прадстаўленне “Мой родны кут”, выступленні калектываў з гарадоў-пабрацімаў “Вясёлка дружбы” і святочны канцэрт з удзелам вядомых прафесіяналаў – ансамбля “Песняры”, Георгія Калдуна, Iскуі Абалян, Жанет і другіх.

Натуральна, паўсюдна гараджанам і гасцям свае шматлікія прысмакі будзе прапаноўваць выязны гандаль, у РЦК будзе працаваць фотавыстаўка “Мой родны горад”, у музеі – выстава жывапісу мастакоў Асіповіччыны, аматары спорту з задавальненнем пабалеюць за мясцовых футбалістаў і баскетбалістаў і г.д.

Упэўнены, што даспадобы ўсім прыйдзецца і фінальны акорд мерапрыемстваў, прысвечаных 135-годдзю горада – святочны феерверк.
Словам, прыходзьце на свята горада – не пашкадуеце!