На главную На главную
Написать письмо Написать письмо
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
Герб и флаг Герб Осиповичи

Осиповичский райисполком Физкультурно-оздоровительный комплекс
Осиповичский райисполком

Лепшы будаўнічы прадукт

6 октября 2009

“Раёнка” ўжо паведамляла пра паспяховы ўдзел ТАА “Кубокстрой” у Рэспубліканскім прафесійным конкурсе “Лепшы будаўнічы прадукт года” (гл. “АК” № 74 ад 4.09.09 г.), дзе яго сценавыя блокі з ячэіс-тага бетону былі адзначаны як лепшая прадукцыя ў намінацыі “Сценавыя матэрыялы і вырабы”.

Днямі стала вядома, што па выніках конкурсу ў спісе з 100 лепшых тавараў на будаўнічым рынку Беларусі разам з ячэістым бетонам увайшлі адразу два вырабы Асіповіцкага завода жалезабетонных канструкцый — пліты жалезабетонныя безбаластнага маставога палатна (намінацыя “Бетонныя і жалезабетонныя вырабы”) і растворная сумесь РС400 “Мастер” (намінацыя “Сухія будаўнічыя сумесі”).

У сёлетні Топ-100 будаўнічых матэрыялаў увайшлі і некаторыя вырабы ТАА “ТехноНИКОЛЬ”, у склад якога ўваходзіць СП ААТ “Дах”. Менавіта “дахаўская” прадукцыя ва ўзгаданым конкурсе ўдзелу не прымала, прычым, па вельмі слушнай прычыне. Сёння асіповіцкае прадпрыемства з’яўляецца лідэрам на беларускім рынку мяккіх дахавых пакрыццяў, а якасць яго прадукцыі — выпускаемай у адпаведнасці з жорсткімі стандартамі, прынятымі для ўсіх вытворчых падраздзяленнях ТАА “ТехноНИКОЛЬ” — у дадатковай рэкламе асаблівай патрэбы не мае...