На главную На главную
Написать письмо Написать письмо
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
Герб и флаг Герб Осиповичи

Осиповичский райисполком Физкультурно-оздоровительный комплекс
Осиповичский райисполком

Мы і спажывецкі рынак

16 ноября 2011

Днямі ў райвыканкаме пад началам першага намесніка старшыні Васіля Пятроўскага адбылася нарада, на якой былі разгледжаны матэрыялы калегіі Камітэта дзяржкантролю вобласці, што тычыліся стану спажывецкага рынку на тэрыторыі рэгіёна. У пасяджэнні прынялі ўдзел кіраўнікі многіх гандлюючых арганізацый раёна, якія былі азнаёмлены з вынікамі праверак і маніторынгу, што здзяйсняліся укантралюючымі органамі напрацягу года ў сферы гандлю… (подробнее)
Так, у першым квартале наш спажывецкі рынак працаваў стабільна і быў цалкам кіруемы.

Сітуацыя, якая ўзнікла з валютай у красавіку-маі, паўплывала на тое, што ў краіне пачаўся павышаны, а іншы раз нават ажыятажны попыт насельніцтва на шматлікія тавары. Нестабільнасць валютнага рынку прывяла да значнага росту цэн на іх. З прылаўкаў на нядоўгі час зніклі некаторыя прадукты. Аднак хутка сітуацыя стабілізавалася. Сёння ў магазінах прадстаўлены дастатковы асартымент як харчовых, так і нехарчовых тавараў. Дэфіцыту няма. Запыт на цэлы рад сацыяльна значымых тавараў зніжаецца. У вобласці штотыднёва праходзяць кірмашы, дзе можна набыць прадукцыю па значна ніжэйшых цэнах. Многія віды агародніны і садавіны рэалізоўваюцца танней, чым у мінулым годзе.

Па-ранейшаму найбольш парушэнняў у сферы розніч-нага гандлю прыходзіцца на продаж насельніцтву недабраякаснай прадукцыі, асабліва тавараў, тэрмін годнасці якіх сышоў. Прычым, у асобных гандляроў яны выяўляліся па некалькі разоў. Каб пазбегнуць такіх парушэнняў, КДК прапанаваў упраўленням гандлю і паслуг мясцовых органаў улады ўвесці ў практыку работы гандлёвых кропак штодзённы ўнутрыведамасны кантроль, вынікі якога павінны афармляцца ў выглядзе актаў з наступным змяшчэннем да пачатку работы на стэндах для спажыўцоў.

Адпаведныя меры былі прыняты і кіраўніцтвам раёна. Разам з тым, як паказаў маніторынг, праведзены ў раёне 7 кастрычніка, у 4 з 5 гандлёвых кропак такія акты адсутнічалі. У Карытным прадаўцы прапаноўвалі пакупнікам пратэрмінаваны хлеб. Пры паўторным кантролі сітуацыя паўтарылася, прычым, на гэты раз “прыемна здзівілі” 5 магазінаў — ААТ “Гандаль”, “Панатрэйд” і райста.

Падчас праверак выяўляюцца і іншыя хібы. Напрыклад, у некаторых гандлёвых кропках не вытрымліваецца тэмпературна-вільготны рэжым захавання прадуктаў, неахайна выкладваюцца тавары на прылавак, звужаецца асартыментны пералік, няправільна афармляюцца цэннікі.

Дарэчы, з пачатку года на Асіповіччыне дзярж-кантроль праверыў 20 аб’ектаў гандлю і ў кожным з іх выявіў розныя недахопы. Да ўсяго ва ўсіх правераных магазінах подпісы на цэнніках не адпавядалі прапанаванаму Міністэрствам гандлю ўзору. Адным з абавязковых пунктаў запісу на гэтай маленькай, але важнай паперцы павінен быць такі: апошні тэрмін рэалізацыі тавару. Тады пакупніку не спатрэбіцца траціць час на пошукі запаветнага сказа на ўпакоўцы — інфармацыя будзе перад вачыма.

Па выніках праверкі за дапушчаныя парушэнні гандлёвага заканадаўства кіраўніцтва ААТ "Гандаль", Асіповіцкі філіял ААТ "Жэлдорсэрвіс г. Магілёў" і райста прыцягнула да адміністрацыйнай адказнасці 42 чалавекі.

На нарадзе выступіла таксама загадчык сектара гандлю і паслуг райвыканкама Iнэса Лейко, якая яшчэ раз звярнула ўвагу на разнастайныя недахопы ў рабоце гандляроў. Большасць з іх можна лёгка прадухіліць. Што, напрыклад, перашкаджае ўсталяваць у гандлёвай зале кантрольныя вагі, каб пакупнік мог праверыць правільнасць выстаўленай на ўпакоўцы лічбы альбо што-дзённа праводзіць унутраны кантроль і вынікі яго вывешваць на стэнд? Згодна з пастановай калегіі КДК, супрацоўнікі аддзела эканомікі замацаваны за канкрэтным магазінам, што дазваляе весці штодзённы маніторынг за гандлюючымі арганізацыямі, каб нарэшце дасягнуць узаемапаразумення.

Яшчэ адзін паказчык, які тэрмінова трэба паднімаць уверх — разлік пакупнікоў за набыты тавар пластыкавымі карт-камі. У агульным тавараабароце ў нас па раёне ён складае ўсяго 6,9%, а трэба не менш за 10. Станоўчыя прыклады ёсць: магазін № 4 РУП “Оптика” (18,1%), “Евроторг” (14,8), ПГУП “ВаЛена” и “Авантибел”(12 і 10,4), ААТ “Гандаль” (10,2). На жаль, у райста гэтая лічба складае ўсяго 2%. Праўда, да пачатку наступнага года кіраўніцтва спажыўтава- рыства сітуацыю збіраецца выправіць і ўсталяваць у гандлёвых кропках арганізацыі яшчэ 15 тэрміналаў.

Выступілі перад прысутнымі таксама галоўны ўрач і загадчык аддзела раённага Цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Кацярына Мукалава і Аксана Вінчук. Якія яшчэ раз нагадалі аб адміністрацыйнай адказнасці прадаўцоў за захаванне норм санітарыі і гігіены на аб’ектах гандлю. Дарэчы, з пачатку года амаль на 6 млн. рублёў аштрафаваны 8 гандляроў, якія прапаноўвалі пакупнікам 65 кілаграмаў пратэрмінаванай прадукцыі.

Закончылася нарада наведваннем некаторых магазінаў горада.

Напрыканцы Васіль Сямёнавіч папярэдзіў кіраўнікоў гандлюючых арганізацый, што ў далейшым пры выяўленні любых парушэнняў гандлёвага заканадаўства віноўныя панясуць ужо больш жорсткія пакаранні, і сказаў, што падобныя сустрэчы будуць праводзіцца штомесячна. Прычым, з абавязковым запрашэннем на іх супрацоўнікаў Камітэта дзяржкантролю.