На главную На главную
Написать письмо Написать письмо
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
Герб и флаг Герб Осиповичи

Вакцинируйтесь! Осиповичский райисполком Физкультурно-оздоровительный комплекс
Вакцинируйтесь!

Прыбытак з лесу і агародаў

26 августа 2011

Па інфармацыі райспажыўтаварыства, сёння вядзецца актыўная нарыхтоўка брусніц. Закупачная цана на гэтую ягаду складае 10 тысяч рублёў за кілаграм. Аднак яна можа мяняцца ў залежнасці ад попыту. Збор журавін пачнецца трошкі пазней.

Нарыхтоўка чарніц выйшла на завяршаючы этап. Сёлета ад насельніцтва закуплена 130,8 тоны гэтай карыснай ягады, што перавышае леташні паказчык на 82,7%. Цана на яе вагалася ў межах 10-22 тысяч — абсалютны рэкорд для дзікарослых ягад. Буякоў насельніцтва здало дзяржаве 600 кг. Іх закупачны кошт — 10-15 тысяч за кілаграм.

У гэтым годзе спажыўкааперацыя закупляла такія ягады, як суніцы садовыя і вішню, чаго раней не было. Першых было закуплена 0,6 тоны, другой — 0,9. Ужо закуплена ў насельніцтва 145,7 тоны яблыкаў новага ўраджаю. Зараз пераважна прымаюцца ападкі, якія ідуць на перапрацоўку. Цана — 500 рублёў за кілаграм. Таварныя яблыкі пойдуць пазней. Прычым нарыхтаваць іх трэба будзе больш за 560 тон.

Закуплена 600 кг чырвонай і 2,5 т чарнаплоднай рабіны. Працягваецца сезон нарыхтоўкі агародніны. Агуркоў нарыхтавана 24 тоны, з іх 12 — ад насельніцтва. 800 кілаграмаў пайшло на засолку, крыху больш за 2 тоны накіравана на Кіраўскі кансервавы завод, астатнія — у гандлёвыя кропкі. Капусты закуплена 41,5 тоны, ад насельніцтва — 32,8. Гэта на 35,6% больш, чым летась за аналагічны перыяд. Нарыхтоўваюцца таксама буракі (9,2 т), морква (15,3), цыбуля (19 т), з якіх насельніцтва здало звыш 4, 8 і 5 тон адпаведна. Гэтая прадукцыя паступае ў рознічны гандаль.

Поўным ходам ідзе і закупка бульбы. "Другога хлеба" ўжо закуплена каля 53 тон, у тым ліку ад насельніцтва — амаль 50.

Што тычыцца грыбоў, то гэтае лета на іх не надта багатае. Аднак насельніцтва ўсё ж здае ў райста лісічкі, па цане ад 10 да 15 тысяч. Іх ужо прынята звыш паўтоны. На чарзе асеннія грыбы.