На главную На главную
Написать письмо Написать письмо
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
Герб и флаг Герб Осиповичи

Осиповичский райисполком Физкультурно-оздоровительный комплекс
Осиповичский райисполком

Увага: “Дзяржтэхагляд”!

17 марта 2009

З 11 па 20 сакавіка ДАІ, МУС, УП “Белтэхагляд” і транспартная інспекцыя Мінтранса праводзяць дэкаду “Дзяржтэхагляд”, мэтай якой з’яўляецца ўзмацненне кантролю за своечасовым праходжаннем тэхнічнага агляду транспартных сродкаў.

Сёння праходжанне тэхагляду не патрабуе ад асіповіцкіх вадзіцеляў значных выдаткаў часу, чаму спрыяе сістэма папярэдняга запісу (тэл. 74-9-09), высокая прапускная здольнасць абсталявання і зручны графік работы дыягнастычнай станцыі РУДААП “Аўтапарк № 19”.

Зразумела, паспяховае праходжанне дзяржтэхагляду немагчыма без прывядзення транспартных сродкаў у бездакорны з пункту гледжання бяспекі руху стан. З гэтай нагоды трэба нагадаць, што апошнім часам стала больш машын, якія маюць тыя ці іншыя недахопы ў рабоце тармазной сістэмы і рэзка ўзрасла колькасць аўтамабіляў еўрапейскай вытворчасці, на якіх пашкоджаныя фары заменены на светлавыя прыборы, зробленыя для англійскіх (з правабаковым рулём) мадыфікацый. Прычына, па якой вадзіцелі “купляюць англійскае” — адчувальна ніжэйшы кошт, аднак зэканоміць тут не атрымаецца. Узгаданыя фары з-за асаблівасці размеркавання светлавога патоку непрыдатныя для эксплуатацыі на нашых дарогах, і аснашчаная імі машына тэхагляд не пройдзе.

Аляксандр ЧАЛКІН,
інжынер 1-й катэгорыі УП “Белтэхагляд”.