На главную На главную
Написать письмо Написать письмо
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
Герб и флаг Герб Осиповичи

Осиповичский райисполком Физкультурно-оздоровительный комплекс
Осиповичский райисполком

Увага! Конкурс "Зорка ўзышла над Беларуссю"!

24 ноября 2009

З лістапада 2009-га па красавік 2010 года ва ўсіх рэгіёнах краіны пройдзе Рэспубліканскі конкурс маладых талентаў "Зорка ўзышла над Беларуссю". Ён праводзіцца ў рамках дзяржаўнай палітыкі і накіраваны на выяўленне і падтрымку таленавітай моладзі, рэалізацыю яе патэнцыялу ў розных відах і жанрах мастацкай творчасці.

У конкурсе могуць прыняць удзел прадстаўнікі агульнаадукацыйных школ, пазашкольных устаноў, дзіцячых музычных і мастацкіх школ; студэнты, выкладчыкі; удзельнікі творчых калектываў Дамоў і Цэнтраў культуры незалежна ад ведамаснай прыналежнасці; іншыя прадстаўнікі таленавітай моладзі, чый узрост на 1 лістапада 2009 года склаў ад 16 да 31 года.

"Зорка ўзышла над Беларуссю" праводзіцца па наступных намінацыях: "Эстрадныя спевы", "Народныя спевы", "Аўтарская песня", "Размоўны жанр", "Сучасны танец", "Жывапіс і графіка", "Дызайн", "Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва", "Фатаграфія", "Сацыяльная рэклама", "Рэжысура масавых святаў, тэатралізаваных прадстаўленняў і шоу-праграм".

28 лістапада ў 11.00 на базе раённага Цэнтра культуры адбудзецца раённы адборачны тур абласнога этапу конкурсу. Каб прыняць у ім удзел, неабходна да 26 лістапада падаць заяўку ўстаноўленага ўзору ў аддзел культуры Асіповіцкага райвыканкама, каб. 208. Даведкі па тэлефонах 22-5-95 і 71-8-17.

Падрабязную інфармацыю аб гэтым конкурсе можна знайсці на афіцыйным сайце Асіповіцкага райвыканкама, а таксама сайце www.buk.by.

Па выніках правядзення агляду будуць вызначаны канкурсанты для ўдзелу ў абласным адборачным этапе, які адбудзецца 3 снежня 2009 года ў Бабруйску.