На главную На главную
Написать письмо Написать письмо
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
Герб и флаг Герб Осиповичи

Осиповичский райисполком Физкультурно-оздоровительный комплекс
Осиповичский райисполком

Выбары-2010: пытанне — адказ

20 апреля 2010

— На падставе якіх дакументаў можна атрымаць бюлетэнь для галасавання пры правядзенні выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў краіны дваццаць шостага склікання?

Адказвае старшыня раённай камісіі па выбарах дэпутатаў Аляксандр ШАЎЛЮГА:

— Цэнтрвыбаркам Беларусі сваёй пастановай ад 15 красавіка дазволіў выбаршчыкам прадастаўляць для галасавання замест пашпарта і іншыя дакументы. Бюлетэнь для галасавання выдаецца на падставе спісу грамадзян, якія маюць права ўдзельнічаць у выбарах, пасля прад’яўлення пашпарта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь ці, калі ён адсутнічае, дакумента, які засведчвае асобу для галасавання: ваеннага білета для ваеннаслужачых тэрміновай службы; службовага пасведчання дзяржслужачага; пенсійнага па-сведчання для грамадзян пенсійнага ўзросту; студэнцкага білета; даведкі органаў унутраных спраў для грамадзян, якія згубілі пашпарт; пасведчання на права жыхарства для грамадзян Расіі, якія пастаянна пражываюць у Беларусі. Атрымае чалавек бюлетэнь і тады, калі прад’-явіць пашпарт старога ўзору.