На главную На главную
Написать письмо Написать письмо
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
Герб и флаг Герб Осиповичи

Осиповичский райисполком Физкультурно-оздоровительный комплекс
Осиповичский райисполком

Хроніка векапомных падзей

27 июня 2008

23 чэрвеня 1944 года

Пачатак наступальнай аперацыі "Баграціён".

27 чэрвеня

У 17 гадзін часці 69-й дывізіі пад камандаваннем  падпалкоўніка Р.Ф. Люлькова падышлі з боку рабочага пасёлка Глуша да  горада Асіповічы. Горад быў вызвалены амаль без бою — немцаў у ім было вельмі мала, і яны не маглі аказаць сур’ёзнага супраціўлення.

28 чэрвеня

З раніцы фашысты адкрылі агонь па чыгуначнай станцыі, аднак атака была перасечана артылерыстамі, абараняўшымі горад.

У гэты ж дзень з мэтай дэблакіравання Бабруйскага “катла” і стварэння калідора для адыходу акружаных войскаў з Мінска рушыла нямецкая 12-я танкавая дывізія.

29 чэрвеня

Пачаліся жорсткія баі з праціўнікам, які рваўся з Бабруйскага “катла”. Падчас адбіцця атак ля рэчкі Сіняй варожы снарад трапіў у штаб 69-й дывізіі, але гэта не парушыла кіраванне абаронай горада, і гітлераўцы прарвацца не здолелі.

У 1975 годзе імем загінуўшага падчас таго бою начальніка аператыўнага аддзела 69-й стралковай дывізіі маёра І.І. Гармашава была названа вуліца Калгасная.

Вялікая групоўка нямецкіх войскаў імкнулася захапіць мост праз Бярэзіну каля чыгуначнай станцыі Свіслач (Ялізава), аднак у ходзе двухдзённага бою была амаль цалкам знішчана.

30 чэрвеня

Насустрач вызваліцелям — 12-й танкавай дывізіі — зноў рвануліся заціснутыя ў “катле” ворагі. Спробы прарыву былі перасечаны, а нямецкі танкавы клін, які імклівым маршам дасягнуў вёскі Лапічы надвячоркам 29 чэрвеня, быў спынены адчайнымі намаганнямі байцоў 1-га гвардзейскага танкавага корпуса генерал-маёра М.Ф. Панова. Нягледзячы на значную перавагу ў жывой сіле і тэхніцы, немцы так і не здолелі фарсіраваць Свіслач і вымушаны былі адысці.

Гэта быў апошні і самы жорсткі бой падчас вызвалення Асіповіцкага раёна. За праяўленую падчас яго мужнасць званне Героя Савецкага Саюза атрымалі адразу тры вайскоўцы — старшы лейтэнант Аляксандр Фларэнка, сяржанты Мікалай Перфільеў і Сяргей Уласенка.

Усяго ж гэтае ганаровае званне за вызаленне Асіповіччыны атрымалі 12 чалавек. Акрамя названых сярод іх — Міхаіл Абросімаў, Анатоль Багданаў, Дзмітрый Грыгор’еў, Мікалай Кліменка, Аляксандр Матросаў, Сяргей Пяцялін, Барыс Раманаў, Мікалай Рамашка, Валянцін Шаркоў.