На главную На главную
Написать письмо Написать письмо
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
Герб и флаг Герб Осиповичи

Осиповичский райисполком Физкультурно-оздоровительный комплекс
Осиповичский райисполком

З Кобрына з узнагародай

25 сентября 2009

Як вядома, у Кобрыне ў мінулыя выхадныя прайшоў Рэспубліканскі фестываль-кірмаш працаўнікоў сяла “Дажынкі-2009”. Свята сабрала самых лепшых аграрыяў нашай краіны, каб урачыста ўшанаваць іх пачэсную працу.

У святочным кірмашы прынялі ўдзел і асіповіцкія бытавікі, якія прывезлі ў сталіцу “Дажынак” прадукцыю свайго прадпрыемства. Па словах намесніка дырэктара па вытворчасці ААТ “Асіповіцкі камбінат бытавога абслугоўвання” Ганны Карнушэнкі, самым запатрабаваным таварам аказаліся жаночыя кашаміравыя паліто коштам 150 тысяч рублёў. Усяго было рэалізавана вырабаў на 15 мільёнаў рублёў. Прадукцыя КБА была высока ацэнена прадстаўнікамі рэспубліканскага галіновага аб’яднання. I, як вынік, наша дэлегацыя вярнулася дамоў з узнагародай — за актыўны ўдзел у кірмашы ім была ўручана “Падзяка”.