На главную На главную
Написать письмо Написать письмо
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
Герб и флаг Герб Осиповичи

Осиповичский райисполком Физкультурно-оздоровительный комплекс
Осиповичский райисполком

«Залаты шлягер» крочыць па вобласці

6 октября 2009

З 1 па 16 кастрычніка ў Магілёве праходзіць XI Міжнародны музычны фестываль “Залаты шлягер”, і ў жыхароў Магілёўшчыны ёсць унікальная магчымасць наведваць канцэрты з удзелам знакамітых зорак як беларускай эстрады, так і краін Блізкага замежжа. Таксама ў рамках фестывалю праходзяць выступленні дзіцячых калектываў і выканаўцаў, прадстаўленне духавых аркестраў вобласці, маладзёжнага шоу “Шлягер шукае таленты”.

Першы канцэрт у праграме фестывалю пад назвай “Залатое сэрца” быў прысвечаны памяці паэта-песенніка народнага артыста Расіі Міхаіла Таніча і прайшоў 1 кастрычніка. У ім прыняў удзел Нацыянальны аркестр сімфанічнай і эстраднай музыкі Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам М.Фінберга. Адкрыццё ж фестывалю адбылося 2 кастрычніка ў Лядовым палацы. У прывітальным слове старшыня аблвыканкама Пётр Руднік падкрэсліў важнасць праводзімага на магілёўскай зямлі такога культурнага форуму, які збліжае народы былога Савецкага Саюза, дае магчымасць наладжваць творчыя зносіны паміж артыстамі краін — удзельнікаў “Залатога шлягера”. У гэты святочны вечар на сцэну падымаліся Кацярына Шаўрына, Уладзімір Дзевятаў і група “ЯRмарка”, Рэнат Ібрагімаў, Сасо Паўліяшвілі, Ігар Нікалаеў, Ане Вескі, Якаў Навуменка, Ядзвіга Паплаўская і Аляксандр Ціхановіч, ансамблі “Кобза”, “Неруш” і іншыя артысты.

3 кастрычніка паклоннікаў класічнай музыкі запрашаў на свой канцэрт Дзяржаўны сімфанічны аркестр “Новая Расія” пад кіраўніцтвам яго галоўнага дырыжора Юрыя Башмета, а таксама сваё майстэрства дарылі публіцы артысты “Песняроў” і “Беларускіх песняроў”.

Дарэчы, гледачамі канцэртных праграм “Залатога шлягера” стала больш за 160 чалавек-асіпаўчан. Білеты на канцэрты можна было набыць у райцэнтры культуры і арганізавана заехаць у Магілёў, аб чым паклапаціўся райвыканкам.

Выступленні ўдзельнікаў фестывалю праходзяць таксама ў раённых цэнтрах і аграгарадках вобласці. У Асіповічах такі канцэрт адбудзецца 16 кастрычніка ў раённым Цэнтры культуры а шостай гадзіне вечара. Гледачам будзе прадстаўлены творчы праект “Маладыя галасы Беларусі” з удзелам Прэзідэнцкага аркестра Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам Уладзіміра Бабарыкіна.

Ніна ВІКТОРЧЫК.